
З 15 па 20 сакавіка 2026 года адбыўся дзелавы візіт беларускай дэлегацыі ў Туркменістан, г.Ашхабад, арганізаваны сумесна з Саюзам прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў Туркменістана пры актыўным садзейнічанні Пасольства Рэспублікі Беларусь у Туркменістане.
У склад дэлегацыі ўвайшлі 17 прадпрыемстваў прыватнай і дзяржаўнай формы ўласнасці розных галін прамысловасці.
У рамках запланаваных мерапрыемстваў адбылася сустрэча дэлегацыі ў Пасольстве Рэспублікі Беларусь у Туркменістане з Паслом Беларусі Чапурным Станіславам Уладзіміравічам. Абмяркоўваліся пытанні асаблівасцей гандлёва-эканамічнай палітыкі, бягучага супрацоўніцтва з туркменскімі партнёрамі, перспектывы нарошчвання ўзаемных паставак тавараў і паслуг, удзел беларускіх прадпрыемстваў у маючых адбыцца кангрэсных і выставачных мерапрыемствах у Туркменістане.
Былі арганізаваны сустрэчы і перагаворы з членамі праўлення Саюза прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў, кіраўніцтвам Гандлёва-прамысловай палаты Туркменістана, прадстаўнікамі дзяржаўнага сектара, а таксама з вядучымі прадпрыемствамі Туркменістана па пытаннях прамых паставак беларускай прадукцыі і кааперацыі.
У час візіту дэлегацыя наведала і азнаёмілася з экспазіцыяй выстаўкі, прымеркаванай да 18-годдзя ўтварэння Саюза прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў Туркменістана, прадстаўнікі кампаній правялі перагаворы на стэндах з патэнцыяльнымі партнёрамі.
Прынялі ўдзел у рабоце міжнароднага форуму "Інвестыцыі ў будучыню Туркменістана" IFT 2026, буйной інвестыцыйнай і дзелавой падзеі, арыентаванай на прыцягненне прыватных інвестыцый у эканоміку Туркменістана, падтрымку малога і сярэдняга бізнесу, а таксама развіццё міжнароднага супрацоўніцтва.
Візіт не абмежаваўся заламі перамоваў. Беларускі бок вывучыў вытворчы патэнцыял Туркменістана, наведаўшы Ашхабадскі тэкстыльны комплекс і шэраг прыватных прадпрыемстваў.
Вынікамі візіту сталі камерцыйныя дамовы і кантракты. Заключана пагадненне ААТ "Белшына" на пастаўку шын, падпісаны кантракты ААТ "Чырвоны харчавік" на пастаўку кандытарскіх вырабаў у Туркменістан.